Зранку 6 лютага ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Зранку 6 лютага ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Зранку 6 лютага банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі, папярэдзіў на сваім сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

З 5-й да 7-й гадзіны раніцы 6 лютага Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні. У сувязі з гэтым магчымыя перапынкі ў абслугоўванні картак. 

Дарэчы, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае каля 10 млн картак. Да яго падлучаныя больш за 76 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, 3100 банкаматаў і больш за 2700 інфакіёскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі