ЗША і Беларусь вяртаюць амбасадараў
Дэвід Хэйл / @USEmbBy/Twitter
ЗША і Беларусь дамовіліся аднавіць дыппрадстаўніцтвы на ўзроўні паслоў. Пра гэта ў аўторак, 17 верасня, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл.
Палітык перадаў прывітанне ад дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа, піша БелТА. Той папрасіў яго прыехаць у Беларусь, каб стаць сведкам важнага гістарычнага моманту двухбаковых адносін ЗША і Беларусі.
"Пасля нашай сустрэчы мы зробім аб'яву, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў", — паабяцаў Дэвід Хэйл.