ЗША і Вялікабрытанія нанеслі ракетныя ўдары па аб'ектах хусітаў у Емене

Удары наносіліся з самалётаў, караблёў і падводнай лодкі

Удары наносіліся з самалётаў, караблёў і падводнай лодкі / Reuters

ЗША і Вялікабрытанія ў ноч на пятніцу нанеслі ракетныя ўдары па аб'ектах хусітаў у Емене. Іх мэта — аслабленне магчымасцяў групоўкі ў нападах на караблі ў Чырвоным моры.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", удары былі нанесены больш чым па 60 цэлях на 16 аб'ектах хусітаў. Гэта камандныя пункты, склады зброі, вытворчыя магутнасці, радары супрацьпаветранай абароны. Вядома, што амерыканскія вайскоўцы выкарысталі больш за 100 адзінак высокадакладнай зброі, пры гэтым па цэлях білі не толькі з самалётаў, але і крылатымі ракетамі Tomahawk з караблёў і падводнай лодкі.

У сумеснай заяве кааліцыі падкрэсліваецца, што гэты ўдар быў законнай самаабаронай і што ён нанесены высокадакладнай зброяй па тых сродках хусітаў, пры дапамозе якіх яны "пагражалі сусветнаму гандлю і жыццям замежных маракоў на адным з найважнейшых марскіх шляхоў".

Кааліцыя для абароны суднаходства ад хусітаў была створана ў снежні 2023-га. У яе ўвайшлі ўжо больш за 20 краін, але рэальныя сродкі супраць еменскай групоўкі у выглядзе караблёў у Чырвоным моры і авіяцыі ў рэгіёне маюць толькі ЗША і Вялікабрытанія. 

ЗША і Вялікабрытанія нанеслі ракетныя ўдары па аб'ектах хусітаў у Емене

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі