ЗША не збіраюцца змякчаць санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі

ЗША не збіраюцца змякчаць санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі

ЗША не збіраюцца змякчаць санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі. Пра гэта ў пятніцу заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Рычард Мілс. Ён удзельнічаў у нефармальным віртуальным пасяджэнне Савета бяспекі ААН высокага ўзроўню, якое ініцыявала Эстонія. Абмяркоўвалася сітуацыя ў нашай краіне.

"Пакуль улады ў Беларусі адмаўляюцца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, падрываюць мір і бяспеку ў Еўропе, працягваюць пераследваць і парушаць правы сваіх грамадзян, мы не адмовімся ад санкцый", — падкрэсліў Мілс. Ён нагадаў, што Вашынгтон заклікае афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.

У жніўні 2021-га ЗША абвясцілі аб увядзенні новых санкцый у дачыненні да беларускіх дзяржустаноў і кампаній, а таксама фізічных асоб. Гэта і ўдар па "кашальках Лукашэнкі", і па дзяржпрадпрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі