ЗША плануюць санкцыі супраць 7 беларусаў, датычных да фальсіфікацыяў на выбарах
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе санкцыі супраць сямі грамадзян Беларусі, датычных да фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. Адпаведная праца вядзецца з Мінфінам ЗША для падрыхтоўкі доказнай базы.
"Калі падтасоўваюць выбары і ўжываюць гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, якія рэалізуюць фундаментальнае права на свабоду сходу і выказванне меркавання, неабходна існаванне некаторай адказнасці", — дадаў прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта ЗША.
Акрамя таго, амерыканскія ўлады не выключаюць магчымасць санкцый супраць Расіі, калі тая адкрыта ўмяшаецца ў беларускую сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.