ЗША спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў з Беларуссю

ЗША спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў з Беларуссю

28 снежня адзначалася 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і ЗША. З гэтай нагоды амбасада Злучаных Штатаў у нашай краіне заявіла, што Вашынгтон з 1991 года цвёрда падтрымлівае "незалежнасць і суверэнітэт Беларусі на шляху да большай дэмакратыі і дабрабыту". Злучаныя Штаты "спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў на карысць інтарэсаў абедзвюх краін", — адзначаецца ў заяве.

Як паведамляла Еўрарадыё, з нагоды 25-х угодкаў ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж краінамі МЗС Беларусі таксама зрабіў заяву. У ёй, між іншым, адзначаецца, што Беларусь і ЗША "аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі