ЗША ўводзяць антыдэмпінгавыя пошліны на сталь з Беларусі

ЗША ўводзяць антыдэмпінгавыя пошліны на сталь з Беларусі

ЗША ўводзяць антыдэмпінгавыя пошліны на сталь з Беларусі. Амерыканцы перакананыя, што беларускія вытворцы (Беларускі металургічны завод), а таксама вытворцы яшчэ з шэрагу краін, спецыяльна заніжаюць кошт сваёй прадукцыі (у сярэднім на 84%). З-за гэтага нясуць страты мясцовыя вытворцы. Гаворка ідзе пра сталёвую катанку — дрот, які мае дыяметр 5-10 мм.

Міністэрства прамысловасці і гандлю ЗША збіраецца браць пошліну з прадукцыі БМЗ у памеры 280% (для расійскіх вытворцаў яна складзе ад 436% да 756%, для вытворцаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — 84%). Падкрэсліваецца, што “рашэнне было прынята строга на падставе поўнай і справядлівай ацэнкі фактаў”. Канчатковае рашэнне мусіць прыняць камісія ЗША па міжнародным гандлі.

Як інфармуе Радыё Свабода, на БМЗ лічаць, што абвінавачанне ў дэмпінгу трэба разглядаць у рэчышчы палітыкі пратэкцыянізму для ўнутраных вытворцаў, якую праводзіць адміністрацыя Дональда Трампа. Калі летась беларускае прадпрыемства паставіла ў Злучаныя Штаты 30 тысяч тон прадукцыі (а ліміт складаў амаль 40 тысяч тон) на 10,4 млн долараў (у 2015-м — на 2,89 млн долараў), дык сёлета пакуль толькі 13 тысяч тон. Апошняя адгрузка сталёвай катанкі адбылася ў красавіку. Аб’ёмы, якія вызваляцца ў выніку пераразмеркавання на амерыканскім рынку, БМЗ экспартаваў у Афрыку, дзе знайшліся новыя пакупнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі