Зварот канфесій аб міры ў Беларусі застаўся без подпісу кіраўніка Касцёла

Тадэвуш Кандрусевіч ужо некалькі месяцаў не можа вярнуцца ў Беларусь / Белсат​
Тадэвуш Кандрусевіч ужо некалькі месяцаў не можа вярнуцца ў Беларусь / Белсат​

Дзяржаўныя СМІ сёння адрапартавалі аб тым, што ўсе найбуйнейшыя канфесіі Беларусі падпісалі ліст з заклікам да прабачэння і прымірэння.

Ліст падпісалі кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч і галоўны рабін Аб'яднання юдэйскіх рэлігійных суполак Дойч Шнеер Заламан.

А вось кіраўніцтва беларускага Касцёла не падпісвала зварот: там няма подпісу ні вытуранага з краіны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ні біскупа Юрыя Касабуцкага, які замяняе яго.

Ад імя каталікоў зварот падпісаў апостальскі нунцый (пасол Ватыкана) Антэ Ёзіч. Даверчыя граматы ён уручыў у пачатку лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі