Зямля праходзіць праз пік зімовага зарападу

У некаторых раёнах планеты з 4 па 17 снежня можна назіраць адзін-два палаючыя метэоры кожную хвіліну.

Радыянт патока (вобласць нябеснай сферы, якая падаецца крыніцай метэораў) знаходзіцца побач з Касторам — найярчэйшай зоркай сузор’я Блізнятаў.

Метэарытны дождж адбываецца штогод, калі Зямля перасякае шлях астэроіда пад назвай 3200 Фаэтон.

Гэты астэроід пакідае за сабой след са скалістых абломкаў, якія рухаюцца ў космасе з хуткасцю 35 кіламетраў за секунду. Калі Зямля праходзіць скрозь паток, абломкі згараюць у атмасферы, пакідаючы прыгожы след, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі