Зянковіч заявіў у судзе, што не разглядаў Кастусёва ўдзельнікам змовы

Зянковіч заявіў у судзе, што не разглядаў Кастусёва ўдзельнікам змовы

Юрый Зянковіч заявіў у судзе, што не разглядаў Рыгора Кастусёва ўдзельнікам змовы. На яго думку, лідар Партыі БНФ удзельнічаў у абмеркаваннях у пошуках фінансавання для яе дзейнасці, паведамляе БЕЛТА.

Працэс над "змоўшчыкамі" працягваецца ў Мінскім абласным судзе. У панядзелак праглядаюцца запісы Zoom-канферэнцый. На іх гаворка ішла ў тым ліку і пра фінансаванне дзейнасці.

Фігурант гучнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады" Кастусёў знаходзіцца за кратамі з вясны 2021 года, у зняволенні ў палітыка выявілі анкалогію. Сваю віну Кастусёў у судзе не прызнаў, заявіў у судзе, што з боку следства на яго аказваўся ціск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі