З'явілася новая база звестак аб рэпрэсіях у Беларусі — у ёй мільён імёнаў

Курапаты, архіўны здымак

Курапаты, архіўны здымак / Еўрарадыё

1 снежня ва Вроцлаве прэзентуюць новую базу звестак аб рэпрэсіях у Беларусі. У ёй імёны мільёна чалавек, асуджаных з 1917 па 1990-я гады.

Каардынатарка праекта распавяла ў гутарцы з Радыё "Свабода", што база была "злітая" з Міністэрства ўнутраных спраў.

"І мы — ініцыятыва ByProsvet разам з BelPol — апрацоўваем гэту базу. Там каля мільёна запісаў. Праўда, у базе не толькі рэпрэсаваныя — там усе асуджаныя. Нам вельмі важна вылучыць з гэтай базы менавіта рэпрэсаваных. Гэта могуць быць прысуды з найвышэйшай мерай пакарання, вялікія тэрміны з накіраваннем у папраўча-працоўныя лагеры", — кажа яна.

Цяпер ініцыятары праекта апрацоўваюць звесткі за 1917-1923 год. Яны аналізуюць даныя і робяць графікі, па якіх відаць, у якія гады было ўзмацненне рэпрэсій. Паводле звестак базы, з 1917-га па 1923 год было асуджана 3306 чалавек. У 1917 годзе трое былі расстраляныя, адзін чалавек атрымаў 8 гадоў лагераў, агулам лягеры было накіравана 35 чалавек. У 1989 годзе былі рэабілітаваныя 9 чалавек з асуджаных у 1917 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі