З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве"
З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве", які адбыўся ў аўторак у 18:30. Было вядома, што пацярпелі 6 чалавек. Іх шпіталізавалі, большасць пацярпелых знаходзіліся ў рэанімацыі. Ёсць звесткі, што "Магілёўдрэў" часова быў адключаны ад электрычнасці.
Следчы камітэт паведамляе ў Telegram, што яго супрацоўнікі працуюць на месцы здарэння. Адбылося яно ў лакафарбавальным цэху прадпрыемства. Пасля выбуху пачаўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. У цэху знаходзіліся шэсць рабочых. Усе яны атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.
Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, апытваюць відавочцаў, службовых асобаў.