1 ліпеня ў Беларусі адбылася дэнамінацыя беларускага рубля

1 ліпеня ў Беларусі адбылася дэнамінацыя беларускага рубля

1 ліпеня ў Беларусі адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. Трэцяя па ліку (папярэднія адбыліся 20 жніўня 1994 года і 1 студзеня 2000 года). З банкнот зніклі чатыры нулі. Разам з новымі купюрамі (яны былі выпушчаныя ў 2009 годзе, таму на іх стаіць подпіс тагачаснага старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча) ў абарачэнне ўведзеныя манеты.

У пятніцу, 1 ліпеня, у абарачэнне выпушчаныя сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі.

Да 31 снежня 2016 года банкноты ўзору 2000 года і банкноты і манеты узору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным звароце.

Як выглядаюць новыя грошы ў Беларусі

"А нам заробак на картачку залічаць новымі ці старымі грашыма?"

Якія валюты цяпер каштуюць капейкі

Грузія адымала шэсць нулёў, Украіна — пяць (фота)

Чубрык: Цяпер маштаб беларускай валюты прыкладна такі, як польскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі