1 лістапада "Ногу свело" адсвяткуе 25-годдзе ў Мінску
Развясёлы калектыў Макса Пакроўскага вязе ў клуб "Re:Public" 120 хвілінаў самых знакамітых хітоў.
Да 25-годдзя "Ногу свело" абяцаюць сыграць у Мінску сапраўдны the best: "Кукла", "В темноте", "Хару мамбуру!", "Лилипутская любовь", "Идём на восток", "Наши юные смешные голоса"... Гэтая музыка па-за часам!
"Ногу свело" утварыліся пад самае заканчэнне Перабудовы, у 1988 годзе. За плячамі музыкаў 12 студыйных альбомаў, 30 відэакліпаў, 2 канцэртных DVD. У 2012 годзе музыкі выдалі альбом пад назвай "Обратная сторона ноги", на якім усім вядомыя песні загучалі ў незвычайных аранжыроўках.
Карацей, у 25 гурт перажывае сапраўдную маладосць.
1 лістапада, клуб Re:Public, група "Ногу свело" з вялікім канцэртам. Квіткі ад 150 (папярэдні продаж) да 300 (столік) тысяч рублёў.
Пункты продажу:
— клуб "Re:Public" (вул. Прытыцкага, 62);
— ГЦ Купалаўскі, 19 пав. (каля ст. м. "Кастрычніцкая");
— ГЦ "РИГА 18 пав. (вул. Сурганава 50);
— пераход ст. метро "Плошча Якуба Коласа";
— пераход каля ГУМа.
Даведкі па телефоне: +375 33 341 22 10.