1 лістапада ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт
1 лістапада ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА.
Так, на 300 рублёў падаражэюць цыгарэты Кронан (да 7,1 тыс.руб.), Магнат (да 8,1 тыс.руб.), Фэст і Фэст 7 (да 7,2 тыс.руб.), Credo (да 6,7 тыс.руб.), Matrix (да 6,6 тыс.руб).
На 400 рублёў даражэйшымі стануць Мінск і Мінск 7 (да 8,4 тыс.руб.), Прэм'ер і Прэм'ер 7 (да 8,4 тыс.руб.), NZ (у прыватнасці, NZ 8 і 10 — да 8,6 тыс.руб.), Queen (у прыватнасці, Charm, Elegance, Menthol — да 8,8 тыс.руб.), Solange (да 8,8 тыс.руб.), Alliance (да 9,2 тыс.руб.), Cooper (да 8,3 тыс.руб.).
На 600 рублёў вырастуць кошты на такія маркі, як Pall Mall (у прыватнасці, Red і Blue — да 13,3 тыс.руб.), Monte Carlo (да 13,5 тыс.руб.), Velvet (да 12,7 тыс.руб.), Rothmans (Blue і Azure — да 14,1 тыс.руб.), Oscar (да 12,9 тыс.руб.).
На 900 рублёў падаражэюць Luckies (да 18,2 тыс.руб.), Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver — да 19,7 тыс.руб.), Vogue (у прыватнасці, Bleue і Lilas — да 21,7 тыс.руб.), Winston (у прыватнасці, Super Slims Blue — да 18,2 тыс.руб.).
Цыгарэты Glamour вырастуць у кошце на 800 рублёў — да 16,8 тыс.руб.
Павысяцца кошты і на цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, Карона, Форт, LD, Monte Carlo, Mild Seven, Mevius, Winston, Glamour.More і Magna падаражэюць на 400 рублёў — да 9,6 тыс.руб.
Вырастуць кошты і на імпартныя цыгарэты, якія ўвозіць "Беларусьгандаль". Падаражэюць Sobranie (у прыватнасці, Coctail — на 4000 рублёў да 55 тыс.руб.), Dunhill Blue і Gold (на 1000 рублёў — да 24 тыс.руб.), Camel (Filters, Blue і Silver — на 1000 рублёў да 21 тыс.руб.), Kent (HDi — на 1000 рублёў да 20 тыс.руб.), Davidoff (у прыватнасці, Classic — на 3000 рублёў да 28 тыс.руб.), Richmond (на 1000 рублёў — да 31 тыс.руб.), Aroma Rich (на 1000 рублёў — да 27 тыс.руб.).
Нагадаем, што вытворцы і імпарцёры цыгарэт у Беларусі маюць права штомесяц мяняць кошты. У кастрычніку цыгарэты ў Беларусі не даражэлі.
Фота: bobr.by