1 снежня павысяцца тарыфы на газ, цяпло і электраэнэргію для насельніцтва

1 снежня павысяцца тарыфы на газ, цяпло і электраэнэргію для насельніцтва

30 лістапада Савет міністраў пастановай №996 праіндэксаваў субсідаваныя дзяржавай кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Як паведамляе БЕЛТА, дакумент набывае моц з 1 снежня 2015 года. Гэта азначае, што з пачатку месяца для насельніцтва вырастаюць кошты на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію.

Тарыф на цеплавую энэргію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 снежня вызначаны ў 100 088 руб. за 1 Гкал.

Кошт 1 кубаметра прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд вызначаны ў 646,9 руб., у летні перыяд — 2 368,5 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 кубаметра газу складзе 2 368,5 руб.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18 800 руб. з аднаго жыхара ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 54 300 руб., пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 30 700 руб.

Вырастуць і кошты на звадкаваны газ. Так, кошт 1 кубаметра з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 10 025,7 руб., у летні перыяд — 6 315,1 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 кубаметра складзе таксама 6 315,1 руб. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц вызначаны ў 18 800 руб., пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 53 500 руб., пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 25 100 руб.

Кошт электраэнэргіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных у вызначаным парадку электраплітамі, паводле аднаставачнага тарыфу цяпер складае 841,5 руб. за 1 кВт.гадз, паводле дыферэнцыяванага тарыфу — 589 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1683 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнэргіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт вызначаная ў 990 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2970 руб. за 1 кВт.гадз у астатні час сутак.

Электраэнэргія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, паводле аднаставачнага тарыфу будзе абыходзіцца ў 990 руб. за 1 кВт.гадз, паводле дыферэнцыяванага тарыфу — 693 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1980 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Фота: ysia.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі