1 жніўня ў Беларусі павышаюцца пенсіі — на 6,6%

1 жніўня ў Беларусі павышаюцца пенсіі — на 6,6%

У Беларусі з 1 жніўня будуць пераразлічаныя працоўныя пенсіі, паведамляе прэс-служба Мністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У сярэднім пенсіі павышаюцца на 6,6%. Сярэдні памер працоўнай пенсіі складзе 438 рублёў, сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 446,1 рубля.

Усе пенсіі будуць павышацца індывідуальна — у залежнасці ад стажу працы і велічыні заробку да пенсіі, а таксама прызначаных надбавак, павышэнняў і даплат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі