10 матэрыялаў расійскіх СМІ, якія раззлавалі Лілію Ананіч (спіс)

10 матэрыялаў расійскіх СМІ, якія раззлавалі Лілію Ананіч (спіс)

8 і 9 снежня стала вядома аб арыштах у Беларусі адразу трох публіцыстаў, якія працавалі на расійскія сайты, ― Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі. Іх падазраюць у распальванні міжнацыянальнай варожасці, а таксама ў змове. Усім траім пагражае рэальны тэрмін да 12 гадоў.

Пазней стала вядома, што затрыманню публіцыстаў папярэднічаў зварот міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч на адрас прадстаўніка прэзідэнта Расіі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Міхаіла Швыдкога. У звароце Ананіч указвала на спрэчныя публікацыі ў расійскіх СМІ і атрымала адказ, што іх аўтарамі з'яўляюцца "асобныя маргіналы". 13 снежня стала вядома, на якія менавіта публікацыі скардзілася прадстаўніку Пуціна Лілія Ананіч.

10 матэрыялаў расійскіх СМІ, якія раззлавалі Лілію Ананіч (спіс)
Фота nn.by

Аўтарамі некаторых са згаданых публікацый акурат з'яўляюцца Паўлавец, Алімкін і Шыптэнка (першыя два публікаваліся пад псеўданімамі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі