10 сутак за пікет супраць расійскай вайсковай базы (відэа)
Магілёўскі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў атрымаў адміністрацыйны арышт за акцыю ў Мінску.
Такое рашэнне ў панядзелак, 26 жніўня, вынес суд Цэнтральнага раёна сталіцы, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, Гладышаў сёння пікетаваў расійскае пасольства ў Мінску. Ён разгарнуў плакат "Не — замежным ваенным базам! Расійскія вайскоўцы, прэч". Праз 15 хвілін апазіцыянера затрымалі міліцыянты.
Аналагічны пікет Мікалай Гладышаў праводзіў 4 ліпеня ў Магілёве. Тады суд аштрафаваў яго на 1 мільён рублёў.