100 тысяч чалавек просяць унесці Расію ў спіс краін-спонсараў тэрарызму
Адпаведная петыцыя за няпоўны месяц набрала на сайце Белага дома нават больш за патрэбную колькасць галасоў.
100 тысяч набралася ў аўторак, 20 траўня. Цяпер яна мусіць быць разгледжаная амерыканскай адміністрацыяй. Аднак, як адзначае РІА "Новости", улады ЗША не заўсёды сур'ёзна адносяцца да размешчаных на сайце петыцый.
Нагадаем, збор подпісаў пачаўся 23 красавіка. Аўтары звароту сцвярджалі, што расійскія ўлады за апошнія месяцы праводзілі ва Украіне тайныя аперацыі, якія патрапляюць пад вызначэнне міжнароднага тэрарызму. На сённяшні дзень у спісе краін-спонсараў тэрарызму знаходзяцца Іран, Сірыя, Куба і Судан. У адносінах згаданых дзяржаваў ЗША ўвялі санкцыі.
Фота — ria.ru