10:22 Выпускнікі, якія працуюць у сельгасах, атрымаюць льготныя крэдыты

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, у сувязі з якім выпускнікам дзяржаўных вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, якія прыступілі да працы па размеркаванні ў сельскагаспадарчых арганізацыях, на працягу двух гадоў пасля заканчэння навучання прадастаўлена права на атрыманне льготных крэдытаў для набыцця хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. Такія пазыкі выдаюцца “Беларусбанкам” да 5 гадоў у памеры да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, які цяпер складае 170,5 тысяч рублёў. Указам прадугледжана кампенсацыя страт банка, звязаных з крэдытаваннем маладых спецыялістаў, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі