11 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

11 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

У сераду, 11 траўня, ў нашай краіне чакаюцца дажджы і навальніцы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер чакаецца няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе 6-12 градусаў цяпла, удзень чакаецца +19...+25 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі