11:00 Трыумф “Камераты” ў Кіеве
З трыумфам выступіў у
Кіеве беларускі вакальны ансамбль «Камерата». Ён упершыню ўдзельнічаў у
фестывалі вакальнага мастацтва «Vocal zone». Беларусы ўразілі ўкраінцаў не
толькі высокай вакальнай тэхнікай, але і артыстызмам, які прадэманстравалі
падчас выканання беларускіх народных танцаў. На сольным канцэрце «Камераты»
свабодных месцаў не было, адзначае газета «Эксперт Украіна».