1200 мінскіх кватэраў адключаныя ад вады, газу і электрычнасці

Толькі ў Савецкім раёне беларускай сталіцы ад вады, газу і электрычнасці адключаныя 1200 кватэраў. Іх гаспадары запазычыліся за камунальныя паслугі больш за 400 мільёнаў рублёў.  “Жыроўкі” не аплацілі 3300 чалавек, прычым некаторыя не разлічваюцца з камунальшчыкамі ўжо тры гады.

Сёлета ў суд былі пададзеныя 245 пазоваў на суму больш за 160 мільёнаў рублёў. Па рашэнні суда былі выселеныя тры мінчука, паведамляе http://www.nv-online.info. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі