12:02 За адзін дзень у Мінску затрымалі больш за 100 ліхачоў
Рэкорд па
колькасці затрыманых з пачатку месяца парушальнікаў хуткаснага рэжыму быў
зафіксаваны ў Мінску 10 сакавіка. За суботу супрацоўнікамі сталічнай
Дзяржаўтаінспекцыі было спынена 109 кіроўцаў.
Для параўнання: 2 сакавіка за
падобнае парушэнне Правілаў дарожнага руху інспектары ДАІ затрымалі ўсяго пяць
парушальнікаў. Усяго за 11 дзён сакавіка за перавышэнне хуткасці затрыманыя 585
кіроўцаў.
За мінулыя суткі на дарогах краіны за кіраванне транспартам у стане
алкагольнага ап'янення затрыманыя 69 кіроўцаў, 303 прыцягнутыя да
адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму руху.
Акрамя таго,
супрацоўнікі ДАІ аказалі дапамогу 204 пешаходам, якія знаходзіліся ў стане
алкагольнага ап'янення і маглі стаць удзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў.