12:06 Актывісты дэмсіл збіраюцца ладзіць пікет у Гомелі 26 красавіка

9 красавіка гомельскія актывісты дэмакратычных сіл падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету з нагоды аварыі на Чарнобыльскай АЭС.  26 красавіка яны збіраюцца пратэставаць супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў катастрофы 21-гадовай даўніны.

Па словах адной з ініцыятараў правядзення пікету, чальца Партыі камуністаў Беларускай Марыі Багдановіч, актывісты маюць намер правесці чарнобыльскі пікет на пляцоўцы перад ДК "Віпра" мясцовага таварыства глухіх.

Гэта адзінае месца ў горадзе, дзе ў некаторых выпадках улады дазваляюць падобныя мерапрыемствы, кажа спадарыня Багдановіч.

Што ж, пэўная логіка ў гэтым ёсць: глухім пікеты дакладна не замінаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі