13 верасня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і да +20
13 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляюць сіноптыкі Белгідрамета. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень слупок тэрмометра падымецца да +15...+20. Атмасферны ціск будзе расці.
Дарэчы кароткачасовыя дажджы па ўсё тэрыторыі Беларусі чакаюцца таксама 14 і 15 верасня.