14 кастрычніка ў Еўрапарламенце пройдзе дыскусія пра адносіны ЕС і Беларусі

14 кастрычніка ў Еўрапарламенце пройдзе дыскусія пра адносіны ЕС і Беларусі

14 кастрычніка ў Еўрапарламенце адбудзецца дыскусія пра адносіны Еўрасаюза і Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Арганізатарам мерапрыемства выступае Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, перадае БелаПАН.

Дыскусію распачне кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Богдан Здраеўскі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства заяўленыя прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дырк Шубель, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, дырэктар Беларускага дома правоў чалавека імя Звозскава Ганна Герасімовіч, член Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў.

Падчас дыскусіі будзе абмяркоўвацца лёс еўрапейскіх санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі. Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне, ці будзе вымушаны Еўрасаюз у новай геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне пайсці на паляпшэнне адносін з Беларуссю, нягледзячы на ​​няспынныя парушэнні правоў чалавека.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі