14 ліпеня ў Мінску адбудзецца акцыя салідарнасці з затрыманымі

14 ліпеня ў 18 гадзінаў у Мінску на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.
Удзельнікі акцыі, якая праводзіцца з ініцыятывы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, будуць патрабаваць спынення палітычных рэпрэсіяў і вызвалення затрыманых.

Мяркуецца, што на Кастрычніцкай плошчы будзе праведзенае пашыранае пасяджэнне прэзідыюма Палітрады АДС, на якім будзе прынятае канчатковае рашэнне пра фармат удзелу дэмакратычных сілаў у выбарчай кампаніі.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі