Вярхоўны Суд разглядае апеляцыю асуджанага да смерці Аляксандра Асіповіча
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
14 траўня Вярхоўны Суд разглядае апеляцыйную скаргу бабруйчаніна Аляксандра Асіповіча. Мужчына спрабуе абскардзіць смяротны прысуд за забойства двух дзяўчат летам 2018 года.
Сваякі Асіповіча распавялі Еўрарадыё, што першапачаткова апеляцыю павінны былі разгледзець у канцы красавіка, але пасяджэнне перанеслі на травень. Пра прычыны сям'я абвінавачанага не ведае.
У лютым 2019 года сайт BOBR.BY апублікаваў тэкст апеляцыі Асіповіча. Пасля гэтага ў сястры Аляксандра пачаліся праблемы, дзяўчыне нават прыйшлося звольніцца з працы.
Па яе словах, журналісты атрымалі дакумент ад маці адной з загінулых дзяўчат.
“Нам, шчыра кажучы, было не да таго, каб разбірацца з гэтым. Але гэтым фактам быў абураны адвакат. У любым выпадку яна [маці загінулай. — Еўрарадыё] мела права азнаёміцца, але не мела права на фатаграфаваць, ёй не павінны былі даваць фатаграфаваць. Я ведаю, што нашаму адвакату давалі азнаёміцца са справай, але фатаграфаваць — не”.