15 лютага па дарогах трох абласцей Беларусі пройдзе вайсковая тэхніка
15 лютага па рэспубліканскіх аўтадарогах Магілёўскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей пройдзе вайсковая колавая тэхніка, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Перамяшчэнне тэхнікі адбудзецца ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.
Мінабароны просіць жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў улічваць гэтую акалічнасць і быць уважлівымі.