15:10 У Столінскім раёне ад паляўнічай стрэльбы загінулі два браты
У Столінскім раёне ў выніку стрэлу з паляўнічай стрэльбы загінуў 11-гадовы школьнік, пасля чаго яго 20-гадовы брат скончыў жыццё самагубствам.
Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася ў Давід-Гарадку 6 красавіка прыблізна. У адным з пакояў у сваім доме 20-гадовы рабочы збіраўся чысціць стрэльбу. Разам з ім у памяшканні знаходзіўся яго малодшы брат.
Пачуўшы стрэл, у пакой прыбегла маці і ўбачыла цела малодшага сына. Пакуль яна выклікала хуткую медычнскую дапамогу, малады чалавек выйшаў у двор і скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся з гэтай жа стрэльбы.
Паводле папярэдняй версіі, 11-гадовы хлопчык быў смяротна траўмаваны ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй. Праверку праводзіць пракуратура Столінскага раёна. Вырашаецца пытанне аб правядзенні балістычнай экспертызы агнястрэльнай зброі, якая высветліць, пры якіх абставінаў адбыўся стрэл.