15:15 Магілёўскі актывіст Антон Усцімчук асуджаны на 7 сутак

Магілёўскі актывіст Антон Усцімчук асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Такі вердыкт вынесены за нібыта брудную лаянку. Нагадаем, 19-гадовы магілёвец быў затрыманы 24 сакавіка і абвінавачваўся ў тым, што чапляўся да мінакоў, размахваў рукамі і брыдкасловіў. Суд над ім павінен быў адбыцца 26 сакавіка, але ў сувязі з тым, што па нейкіх чыннікам не знайшлося адваката, ён быў перанесены на 2 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі