15:36 У Мінску і Віцебску адбылося пахаванне загінулых у Самалі беларусаў
Сёння ў Мінску адбылося пахаванне загінулых у Самалі беларусаў. Цырымонія развітання з васмю членамі экіпажа самалёта Іл-76 праходзіла ў будынку дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарта і камунікацый. Пасля завяршэння жалобнай цырымоніі адбылося пахаванне на мінскіх могілках “Усходняе” (“Маскоўскае”) і “Міханавічы”. У той жа час у Віцебску прайшло пахаванне яшчэ трох членаў экіпажа. Целы туды былі дастаўленыя толькі сёння.
З 10.00 да 12.30 у Віцебскай абласной філармоніі прайшла грамадзянская паніхіда і малебен. Развітацца з авіятарамі прыйшло шмат людзей, уся зала была застаўлена жалобнымі вянкамі і кветкамі.
З 10.00 да 12.30 у Віцебскай абласной філармоніі прайшла грамадзянская паніхіда і малебен. Развітацца з авіятарамі прыйшло шмат людзей, уся зала была застаўлена жалобнымі вянкамі і кветкамі.