15,5 млрд запытаў. Нехта спрабуе пакласці сайт выбараў у Каардынацыйную раду
"Тры сланы" / tryslany.com
15,5 млрд запытаў, але "Тры сланы" нерухома стаяць. Нехта марнуе грошы на спробы пакласці сайт выбараў у Каардынацыйную раду.
На платформе "Тры сланы" апублікаваныя выбарчыя спісы кандыдатаў. Адтуль яны аўтаматычна патрапяць ў дадатак для галасавання.
"Тры сланы" апошнія некалькі дзён падвяргаюцца DDOS-атакам. Каманда назірала дзве хвалі: першая — 3,5 млрд запытаў, другая — 12 млрд. Лічбы, якія удвая перавышаюць насельніцтва планеты”, — расказала Еўрарадыё старшыня камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька.
Яна дадала, што трафік ідзе з мабільных тэлефонаў: "Падобныя атакі адпавядаюць узроўню буйных ботанетаў і атак нацыянальнага ўзроўню".