16 жніўня ў Беларусі — пераменная воблачнасць і да +29

16 жніўня ў Беларусі — пераменная воблачнасць і да +29

16 жніўня надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Кастрамской вобласцю Расіі. Чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе сайт pogoda.by.

Уночы — пераважна без ападкаў. Удзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе Беларусі — кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.

Мінімальная тэмпература паветра ўночы — +10 °С, максімальная ўдзень — +29 °С.

Атмасферны ціск будзе падаць.

17-18 жніўня надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць малаактыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ўзнімецца да +13..+19 °С уночы і да +32 °С удзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі