16:06 У Беларусі праходзіць Еўрапейскі тыдзень імунізацыі
У Беларусі з 16 па 22 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праходзіць Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У межах гэтага тыдня ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізуюцца мерапрыемствы — прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, выступленні па радыё і тэлебачанні, у сродках друку, кансультацыі спецыялістаў-медыкаў у арганізацыях аховы здароўя, скіраваныя на ўмацаванне даверлівага стаўлення насельніцтва да імунапрафілактыкі.
Галоўнай мэтай мерапрыемстваў з'яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці беларусаў аб перавагах вакцынапрафілактыкі.
Як зазначана ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, імунізацыя з'яўляецца адной з найбольш эфектыўных і эканамічна мэтазгодных мер прафілактыкі захворванняў, што існуюць цяпер.
Пры стабільным і высокім узроўні ахопу вакцыянацыяй насельніцтва паказчыкі захворвання зніжаюцца, і хваробы могуць быць нават поўнасцю ліквідаваныя.
Так, у Беларусі на працягу апошніх гадоў рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі дыфтэрыі і слупняку, нізкія ўзроўні эпідэмічнага паратыту, адру і краснухі. Воспа, ад якой штогод гінула 5 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, поўнасцю ліквідавана ў 1978 годзе.