16:14 У беларускім «чорным спісе» - 80 тысяч чалавек

У аэрапортах Беларусі ўзмацняецца пашпартны кантроль. Новае абсталяванне дазваляе вызначыць сімптомы падробкі ў пашпартах усіх краінаў менш чым за адну хвіліну. Таксама спецыяльная праграма правярае наяўнасць даных пасажыра з «чорным спісам».

У ім знаходзіцца больш за 80 тысяч чалавек. З розных прычынаў іх прысутнасць у краіне непажаданая, іншым забаронены выезд з краіны, хтосьці знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Сёлета беларускія памежнікі ўстанавілі 18 выпадкаў падробкі дакументаў. Большасць затрыманых - азіяты і афрыканцы.


Паведамляе сайт ont.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі