16:50 БАЖ патрабуе змяніць меру стрымання Андрэю Клімаву

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе змяніць меру стрымання Андрэю Клімаву. Нагадаем, палітыка абвінавацілі ў публічных закліках да дзяржаўнага пераварота. Яму пагражае пазбаўленне волі ад 1 да 5 гадоў. БАЖ у сваёй заяве адзначае, што падставай для такога абвінавачвання стала публікацыя Клімава ў Інтэрнэце.

“Следства прыраўняла Сусветнае сеціва да СМІ, хоць беларускім заканадаўствам гэтае пытанне не ўрэгуляванае”, - падкрэслівае Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі