17-гадовая Грэта Тунберг ахвяравала $100 тысяч на барацьбу з каранавірусам
17-гадовая шведская школьніца Грэта Тунберг ахвяравала $100 тысяч на барацьбу з каранавірусам. Гэтыя сродкі атрымае дзіцячы фонд ААН. Іх Тунберг днямі атрымала ў якасці прэміі Human Act Award 2020 і вырашыла пералічыць на падтрымку дзяцей ва ўмовах пандэміі каранавіруса, паведамляе unicef.org.
Тунберг — вядомая экалагічная актывістка, арганізатарка і натхняльніца вулічных пратэстаў па ўсім свеце. Яна заклікае да неадкладных дзеянняў уладаў у справе барацьбы са зменамі клімату на планеце. Запамінальнай стала эмацыйная прамова Грэты на саміце ААН па клімаце ў верасні мінулага года ў Нью-Ёрку. Аднак дзейнасць Грэты Тунберг ацэньваецца неадназначна.
Very honoured to receive Human Act Award. The prize money - USD 100’000 - will be donated to @unicef . Human Act will match this donation with an additional USD 100,000.
— Greta Thunberg (@GretaThunberg) April 30, 2020
Today we’re launching a funding campaign to support UNICEF in the corona crisis. https://t.co/UuvPxsq9O6 pic.twitter.com/SsztkZIfbC
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.