17 лютага ў Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж
Мокры снег і дождж пройдуць па большай частцы Беларусі / pixabay.com
У пятніцу, 17 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — у асноўным снег, мокры снег. А зранку і ўдзенб на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца снег, мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу.
Уначы і зранку месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +1 па захадзе да -8 па ўсходзе краіны. Удзень чакаецца 0...+6, а па ўсходзе краіны будзе 1-3 марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.