17:18 Беларускі біятланіст памыліўся трасай
Беларускі
біятланіст Сяргей Новікаў, прайшоўшы па няправільным маршруце, не фінішаваў у
індывідуальнай гонцы чэмпіянату Еўропы, які сёння стартаваў у балгарскім
горадзе Банско.
Беларус выйшаў на першы агнявы рубеж з няправільнай трасы (яна
была прызначаная для пазнейшых юніёрскіх спаборніцтваў) і, усвядоміўшы памылку,
сыйшоў з дыстанцыі.
Лепшым з з нашых біятланістаў у індывідуальнай гонцы на 20
кіламетраў стаў Уладзімір Міклашэўскі, які заняў 19-е месца.
Астатнія беларусы
размясціліся на наступных пазіцыях: Аляксандр Сыман — на 38-й, Сяргей Дашкевіч —
на 39-й, а Сяргей Новікаў не фінішаваў, паведамляе газета “Прессбол”.