17:40 У Брэсце ўвялі "каменданцкую гадзіну" для піва
Брэсцкі гарвыканкам абмежаваў продаж піва ў шапіках і павільёнах, што
месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту, 7-й гадзінай увечары. "Народная газета" паведамляе, што гэтая “каменданцкая гадзіна” датычыцца прадпрыемстваў гандлю ўсіх формаў уласнасці і ведамаснага падпарадкавання, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў.
Рашэнне гарвыканкаму прадугледжвае змяненне ліцэнзій на рознічны гандаль і грамадскае харчаванне.
Рашэнне гарвыканкаму прадугледжвае змяненне ліцэнзій на рознічны гандаль і грамадскае харчаванне.