17:44 Адвакат Казуліна склаў фотаробат чалавека, які яму пагражаў

Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч у міліцыі склаў фотаробат чалавека, які яму пагражаў. Цягам бліжэйшых дзесяці дзён ён будзе разасланы ва ўпраўленні ўнутраных спраў краіны. Нагадаем, 28 лютага каля мінскай станцыі метро «Усход» да Рынкевіча падыйшоў невядомы чалавек, які сказаў, што сёння ён не даедзе да калоніі, дзе ўтрымліваецца палітвязень Аляксандр Казулін. Пасля гэтага мужчына пайшоў у метро.

Міліцыянты апыталі кантралёра станцыі, якая прыгадала гэтага чалавека і што ён паказваў службовае пасведчанне. На працягу дзесяці дзён праваахоўныя органы прымуць рашэнне ў справе распачацця крымінальнай справы.

У зводцы міліцыі пра знешнасць злачынцы гаворыцца: «На выгляд 28-31 год, рост 177-180 сантыметраў, атлетычнага целаскладу. Быў апрануты: куртка з цёмна-сіняй матэрыі, цёмныя штаны, на галаве чорная вязаная шапка».

Фота - kozylin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі