17:51 Амбасады ў Мінску атрымалі зварот у справе беларускіх палітвязняў

Моладзевыя актывісты перадалі ў Мінску ў амбасады дзевяці краін зварот з заклікам садзейнічаць вызваленню палітвязняў у Беларусі.

Яго падпісалі лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Хадыка і кіраўнік ліквідаванай уладамі Партыі працы Аляксандр Бухвостаў.

У дакуменце адзначаецца, што дэмакратычная грамадскасць краіны і лідэры палітычных партый абураны «супрацьзаконнымі дзеяннымі ўлады, якая не толькі не спыніла рэпрэсій, але і пашырыла іх». У прыватнасці згадваецца затрыманне актывіста АГП Дзяніса Дзянісава, якому пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю вулічнай акцыі ў Віцебску.

Зварот быў перададзены ў амбасады Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Літвы, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швецыі і ЗША, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі