17:54 Юрый Антонаў канфіскаваў 14 дыскаў у 26 беларускіх прадпрымальнікаў

Жыхар Беларусі парушыў аўтарскія правы спевака Юрыя Антонава, такую чутку распаўсюдзілі на днях сродкі масавай інфармацыі.
Еўрарадыё вырашыла праверыць іх праўдзівасць і даведалася, што такая сітуацыя мела месца не цяпер, а пяць гадоў таму. Сітуацыю пракаментавалі ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Справа тычылася не незаконнага размяшчэння аўдыёматэрыялаў у Інтэрнэце, а продажу індывідуальнымі прадпрымальнікамі неліцэнзійных дыскаў і касет. У 2002 годзе Юрый Антонаў накіраваў ліст прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку са сваёй скаргай на аўдыёпіратаў, гэты ліст перадалі ў Міністэрства ўнутраных спраў.

У тым жа годзе па гэтай справе былі прыцягнутыя да адказнасці 26 індывідуальных прадпрымальнікаў. Не ўсе з іх былі пакараныя штрафам. Тады ж былі канфіскаваныя 44 неліцэнзійныя аўдыёкасеты і 14 дыскаў Юрыя Антонава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі