17:58 Украінец спрабаваў увезці ў Беларусь 350 кг мёду

Аб прадухіленні спробаў перапраўкі ў Беларусь дзвюх буйных партый кантрабанды паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны. 19 красавіка ў 10 метрах ад беларускай мяжы была затрымана конная павозка, на якой 54-гадовы жыхар Чарнігаўскай вобласці па-за пунктам пропуску спрабаваў увезці ў Гомельскую вобласць 350 кг мёду.

Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся 17 красавіка блізу вёскі Карцелісы Валынскай вобласці, з якой мяжуе Брэстчына. Украінскія памежнікі заўважылі два аўтамабілі "УАЗ", якія рухаліся ў напрамку Беларусі.

Адной з іх удалося перасячы мяжу, а кіроўца другой кінуў сваю машыну і таксама знік на тэрыторыі Беларусі. Пакуль вёўся пераслед, некалькі мясцовых жыхароў паспрабавалі забраць тавар, што знаходзіўся ў кінутым аўтамабілі.

Адбіць кантрабанду памежнікам удалося, прычым за злоснае непадпарадкаванне былі затрыманыя два найбольш актыўныя селяніны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі