18-гадовы магілёвец дамогся перагляду справы за ўдзел у мітынгу

18-гадовы магілёвец дамогся перагляду справы за ўдзел у мітынгу

Магілёўскі абласны суд 1 верасня скасаваў пастанову суда Магілёўскага раёна, згодна з якой магілёвец Арцём Сякацкі быў асуджаны за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве".

Па словах 18-гадовага хлопца, 10 жніўня ён вяртаўся дадому, калі заўважыў хапун на плошчы каля кінатэатра "Чырвоная зорка". Юнак паспрабаваў абысці кінатэатр, але ўсё адно яго затрымалі і пасадзілі ў аўтазак.

Судзілі Арцёма 12 жніўня. "Без сведак, без абаронцаў, за 5 хвілін разгледзелі справу і вынеслі прысуд: 7 сутак", — цытуе mogilev.online успаміны хлопца. 

У камеры сядзелі ўшасцёх. На чацвёрты дзень арышту Арцёму нечакана прапанавалі амністыю, і ён пагадзіўся.

А на волі хлопец разам з бацькамі даслаў у абласны суд скаргу, дадатак да яе заняў 20 аркушаў. 

Бацька Арцёма Вячаслаў Сякацкі звяртае ўвагу на несастыкоўкі ў справе: "Рэч у тым, што быў запытаны білінг мабільнага аператара, які паказаў, што Арцём знаходзіўся ў іншым месцы ў той час, які пазначаны ў рапарце міліцыянта. Акрамя таго, пры складанні дакументаў міліцыя дапусціла грубыя парушэнні: у пратаколе затрымання ёсць дапісваннія, няма подпісаў затрыманага і таго, хто яго затрымліваў".

На сваім пасяджэнні 1 верасня Магілёўскі абласны суд адмяніў пастанову. Спрву вырашана адправіць у той жа суд, але новаму суддзі на новы разгляд.

Тым часам Сякацкія плануюць прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія, пан іх думку, сфальсіфікавалі адміністрацыйную справу на іх сына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі