18 красавіка ў Беларусі будзе ад -10 уначы да +10 удзень

18 красавіка ў Беларусі будзе ад -10 уначы да +10 удзень

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 18 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць -1...-7, па паўночным усходзе — да 10 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць 3-8 вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 10 градусаў са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі