$18 млн плануюць выдаткаваць у 2020 годзе на прэзідэнцкія выбары
Reuters
18 мільёнаў долараў плануюць выдаткаваць у 2020 годзе на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Выданне Office Life звярнула ўвагу на выдаткі Цэнтральнай выбарчай камісіі ў праекце рэспубліканскага бюджэту на 2020 год.
На выбары, рэферэндумы і іншыя выдаткі ЦВК плануецца выдаткаваць 36 830 101 рубель ці 18,1 мільёна долараў.
Калі параўноўваць з выбарамі 2015 года, то атрымліваецца, што выдаткі на выбары прэзідэнта падаражэлі амаль на 3 мільёны долараў. Тады ў бюджэце было закладзена 263 965 859 000 рублёў, або 15,1 мільёна долараў па курсе на кастрычнік 2015 года.